Аб лясгасе

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Лагойскі лясгас» Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання утворана ў 1936 годзе і размешчана ў паўночнай частцы Мінскай вобласці на тэрыторыі Лагойскага адміністрацыйнага раёна.
З поўначы на поўдзень лясгас працягнуўся на 62 км, з усходу на захад – на 51 км. Ён другі па велічыні ў Мінскай вобласці пасля Барысаўскага. З 111,06 тыс. Га плошчы лясгаса пакрытыя лесам 104.5 тыс. Га. Лясістасць раёна складае 51.3 адсотка, што значна вышэй лясістасці па Мінскай вобласці і рэспубліцы.
Лесы першай групы складаюць 75 адсоткаў, лясы другой групы – 25 адсоткаў. Узроставай склад наступны: маладнякі 15,7 адсоткаў, сярэднеўзроставыя 55,1 адсоткаў, прыспяваючыя 24 адсоткаў, саспелыя і перестойныя 6 адсоткаў. Прадстаўлены наступныя пароды: хвоя – 54,3 адсотка, елка – 16,4, бяроза – 9,7, асіна – 2,9, алешына чорная – 2,2, вольха шэрая – 1,0, іншыя (дуб, клён, ясень , таполя) – 0,6 працэнта. Іглічныя насаджэнні маюць сярэдні ўзрост 58 гадоў, мяккаліставых – 45 гадоў, цвердалістых – 29 гадоў.
Разліковая лесасека па галоўным карыстанню на 2011 год – 119,3 тыс. м.куб, у тым ліку па хвойнай гаспадарцы – 63,4 тыс. м.куб.. Агульны запас насаджэнняў складае 25,1 млн м.куб. У лясгасе працуюць 468 чалавекі.

У склад лясгаса ўваходзяць:

– 11 лясніцтваў: Лагойскае, Чырвона-Швабскае, Казырскае, Плешчаніцкае, Каменскее, Аколаўскае, Крайскае, Задорьеўскае, Сямкоўское, Юркаўскае, Нястанавічскае.
– Лясны гадавальнік;
– Вытворчы майстэрскі ўчастак;
– 39 майстэрскіх участкаў;
-180 лясных абыходаў.

На базе агульнаадукацыйных школ Лагойскага раёна арганізаваны і функцыянуюць 11 школьных лясніцтваў. За імі замацавана ў агульнай складанасці 2,7 тыс. га. ляснога фонду. У лясніцтвах рэгулярна праводзяцца работнікамі лясгаса і лясніцтваў разнастайныя заняткі. Школьнікі займаюцца пасадкай лесу, зборам насення, вырабам сінічнікаў і шпакоўняў, зборам лекавага сыравіны, уборкай захламленасці вакол населеных пунктаў, удзельнічаюць у ахове лесу. Школьнікі вядуць прапаганду беражлівых адносін да прыроды сярод сваіх аднагодкаў і мясцовага насельніцтва.

Галоўнай мэтай дзейнасці Установы «Лагойскі лясгас» з’яўляецца захаванне і стварэнне на перададзенай Установе тэрыторыі ляснога фонду высокапрадукцыйных, якасных, біялагічна ўстойлівых, аптымальнага відавога і ўзроставага складу лясоў і лясной фауны, якія адказваюць сучасным экалагічным, сацыяльным і эканамічным патрэбнасцям грамадства і дзяржавы з улікам асноўных патрабаванняў , што прад’яўляюцца заканадаўствам да вядзення лясной гаспадаркі.
Асноўнай задачай Установы з’яўляецца якасная арганізацыя вядзення лясной гаспадаркі, накіраваная на дасягненне галоўнай мэты дзейнасці Установы.
Прадметам дзейнасці Установы з’яўляецца вядзенне лясной гаспадаркі на выдзеленай ва ўстаноўленым парадку часткі ляснога фонду Рэспублікі Беларусь.

Афіцыйны сайт Лагойскага лясгаса