Першасная прафсаюзная арганізацыя ДЛГУ «Лагойскі лясгас» – добраахвотная, масавая, грамадская арганізацыя.
Склад прафсаюзнага камітэта
Шухто Жана Віктараўна – старшыня прафкама
Балдоўская Ірына Леанідаўна- намеснік старшыні
Грынь Крысціна Аляксандраўна – казначэй
Фадзеева Ірына Канстанцінаўна
Каральчук Аляксандр Сцяпанавіч
Кукштель Вера Пятроўна
Кавуноў Валерый Фёдаравіч
Плотнiкаў Іван Мікалаевіч
Работа прафсаюзнага камітэта ажыццяўляецца па наступных напрамках:
- арганізацыйная работа, матывацыя прафсаюзнага членства;
- сацыяльнае партнёрства;
- работа па паляпшэнню ўмоў працы і ахова працы;
- прававая абарона членаў прафсаюза;
Асноўным інструментам сацыяльнага партнёрства з’яўляецца калектыўны дагавор, які рэгулюе пытанні ўмоў працы, арганізацыі адпачынку, прадастаўлення льгот і гарантый работнікам лясгаса. Дагавор дазваляе пашырыць рамкі дзеючага працоўнага заканадаўства, палепшыць умовы працы і быту работнікаў, аказаць ім матэрыяльную дапамогу. Калектыўны дагавор заключаны ва ўстаноўленым парадку тэрмінам на тры гады і дзейнічае з красавіка 2015 г. па красавік 2018г.
Масавая культурна-аздараўленчая і спартыўная работа
Прафсаюзны камітэт традыцыйна аказвае дапамогу па арганізацыі і правядзенні наступных культурна-масавых мерапрыемстваў:
- Навагоднія мерапрыемствы для супрацоўнікаў і дзяцей членаў прафсаюза
- Міжнародны жаночы дзень
- Дзень работніка лесу
- Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- Дзень Перамогі
- Штогадовае спаборніцтва «Лесаруб»
- «Добры дзень, школа» – 1 верасьня
Арганізоўваюцца наведванне цырка, тэатраў з частковай кампенсацыяй кошту білетаў для членаў прафсаюза. Штогод праводзяцца экскурсіі па культурна-гістарычных мясцінах Рэспублікі Беларусь. Апошняя экскурсія адбылася ў жніўні 2015 года ў замкавы комплекс “Мір”
Перад членамі прафкама стаіць задача па шырокаму ўключэнню працоўных і членаў іх сем’яў да заняткаў фізічнай культурай і спортам, захаванне і ўмацаванне спартыўна-аздараўленчай базы.
Прафкам пастаянна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы і правядзенні раённых спаборніцтваў, абласных спартакіяд (зімовых і летніх) Мінскага ДВЛГА, турыстычных злётах, аглядах мастацкай самадзейнасці. Пераможцы спаборніцтваў, якія занялі прызавыя месцы і проста ўдзельнікі спаборніцтваў заахвочваліся за кошт прафсаюзных сродкаў. Пры уступленні ў шлюб, нараджэнні дзіцяці работнікам набываліся каштоўныя падарункі. Ўшаноўваем юбіляраў і ветэранаў лясгаса.
Калі Вы не член прафсаюза, Вы пазбаўляеце сябе пералічанай вышэй дапамогі і падтрымкі прафсаюза і заўсёды застаяцеся сам-насам з працадаўцам!