Экзамены для атрымання права на паляванне

Для разгляду пытанняў аб атрыманні дзяржаўнага пасведчання на права палявання дзеяздольным грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў, а таксама дзеяздольным замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь неабходна ў ДЛГУ «Лагойскі лясгас» (г. Лагойск, вул. Лясная 2, лесагаспадарчы аддзел) падаць заяву, а таксама прад’явіць:

1. Пашпарт.

2. Дакумент, які пацвярджае праходжанне падрыхтоўкі да здачы спецыяльнага паляўнічага экзамену.

3.Тры каляровыя фотакарткі 3х4 см.

4. Кошт працэдуры:

— за пасведчанне — 1 базавая велічыня

— за экзамен — 0.2 базавай велічыні
(прыем дакументаў ажыццяўляецца ў жыхароў г. Лагойска і Лагойскага раена)
Дзяржаўныя пасведчанні на права палявання і карткі ўліку парушэнняў і ўплаты дзяржаўнай пошліны выдаюцца арганізацыямі Міністэрства лясной гаспадаркі грамадзянам у месячны тэрмін з дня здачы грамадзянамі спецыяльнага паляўнічага экзамену па прад’яўленні пашпарта. Дзяржаўнае пасведчанне на права палявання выдаецца тэрмінам на 10 гадоў.

Пасля падачы заявы прэтэндэнт на атрыманне дзяржаўнага пасведчання на права палявання здае спецыяльны паляўнічы экзамен, які ўяўляе сабой тэст па веданню прыродаахоўнага заканадаўства, біялогіі дзікіх звяроў і птушак, правілаў палявання ў Рэспубліцы Беларусь, правіл бяспекі на паляванні і абыходжанні з паляўнічай зброяй, прыладамі палявання, медыцынскай дапамогі і т. п.

Інфармацыя аб правядзенні падрыхтоўчых курсаў «Дыстанцыйная падрыхтоўка да здачы спецыяльнага паляўнічага экзамену для атрымання дзяржаўнага пасведчання на права палявання.

Літаратура для падрыхтоўкі да здачы спецыяльнага паляўнічага экзамену:

1. Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2005 г. № 580.

2. Дыстанцыйны курс і атрыманне дакумента аб праходжанні падрыхтоўкі.

Афіцыйны сайт Лагойскага лясгаса