Лесаруб-2019

Спаборніцтвы «Лесаруб-2019» 14 чэрвеня на базе Козырскага лясніцтва прайшлі штогадовыя прафесійныя спаборніцтвы вальшчыкаў “Лесаруб – 2019”, у якіх прынялі ўдзел каманды 11 лясніцтваў, лесапункта, а таксама (па-за конкурсам) госці з ТАА «Эколин».

Спаборнічалі вальшчыкі ў звыклых пяці практыкаваннях: мантаж ланцуга, дакладная раскряжевка, раскряжевка камбінаваным резом У агульнакамандным заліку першынство атрымала каманда Чырвона-Швабскага лясніцтва, другое месца заняла каманда Крайскага лясніцтва, а на трэцім месцы апынулася каманда Задорьевсеого лясніцтва. Апошняе месца ў спаборніцтвах, а разам з ім – пераходную іржавую пілу, а таксама пазачарговае права на правядзенне спаборніцтваў вальшчыкаў у наступным годзе атрымала каманда Плешчаніцкага лясніцтва. У асабістым заліку п’едэстал гонару падзялілі наступным чынам: першае месца заняў Ліпскі Раман, другое месца – у Івана Ліпскага, трэцяе – у Гатаўко Валерыя. Пераможцы кожнага практыкаванні таксама былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі і граматамі. Віншуем і чакаем ад нашай каманды удалых выступленняў на абласных прафесійных спаборніцтвах вальшчыкаў лесу.