Сусветны дзень аховы працы

Сусветны дзень аховы працы, які адзначаецца штогод 28 красавіка, закліканы спрыяць папярэджанні няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў ва ўсім свеце. Гэтая інфармацыйна-растлумачальная кампанія ставіць сваей мэтай звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на маштабы праблемы і на тое, як фарміраванне і прасоўванне культуры аховы працы можа дапамагчы скараціць колькасць звязаных з працай траўмаў і няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам.

Тэма Сусветнага дня аховы працы ў 2016 годзе: «Стрэс на працоўным месцы: калектыўны выклік».

У ходзе падрыхтоўкі і правядзення Сусветнага дня аховы працы лесагаспадарчым ўстановамі Мінскага ГПЛХО арганізавана тлумачальная праца, накіраваная на фарміраванне культуры кіравання стрэсам на працоўным месцы, метады барацьбы з ім, мінімізацыю яго ўплыву, стварэнне спрыяльных умоў на працоўным месцы. Асвятленне мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня аховы працы, у сродках масавай інфармацыі, на інфармацыйных стэндах, у кабінетах аховы працы, удзел у тэматычных семінарах.