Ліквідацыя вынікаў урагану.

Лагойскі лясгас нарыхтаваў 4 500 м.куб. драўніны на высечках якія праводзяцца па ліквідацыі наступстваў урагану ў Мінскай вобласці.

Моц стыхіі

Ураганам 13 ліпеня пашкоджана дзесяць тысяч гектараў лесу – з іх пяць у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці. Ссекчы ўшчэнт прыйдзецца два з паловай мільёны кубаметраў драўніны.

У лясгасе пачалася адпампоўка мёду.

У Аколаўскім лясніцтве пачалі адпампоўваць мёд ўраджаю 2016 года. Па пытаннях набыцця звяртайцеся па тэлефоне 8-01774-72153.

Графік прамых тэлефонных ліній Мінлясгаса ў траўні 2016 года

Графік прамых тэлефонных ліній, якія праводзяцца кіраўніцтвам Мінлясгаса ў траўні 2016 года
ПРОЗВІШЧА, імя, пасада Дата правядзення Час правядзення Нумар тэлефона
КУЛІК Аляксандр Антановіч, Першы намеснік Міністра 28.05.2016 9.00-12.00 8 017 2004605
ДЗЯМ’ЯНІК Леанід Юр’евіч, намеснік Міністра 14.05.2016 9.00-12.00 8 017 2004609
КОРБУТ Аляксандр Мікалаевіч, намеснік Міністра 21.05.2016 9.00-12.00 8 017 2004403

Сусветны дзень аховы працы

Сусветны дзень аховы працы, які адзначаецца штогод 28 красавіка, закліканы спрыяць папярэджанні няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў ва ўсім свеце. Гэтая інфармацыйна-растлумачальная кампанія ставіць сваей мэтай звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на маштабы праблемы і на тое, як фарміраванне і прасоўванне культуры аховы працы можа дапамагчы скараціць колькасць звязаных з працай траўмаў і няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам.

Тэма Сусветнага дня аховы працы ў 2016 годзе: «Стрэс на працоўным месцы: калектыўны выклік».

У ходзе падрыхтоўкі і правядзення Сусветнага дня аховы працы лесагаспадарчым ўстановамі Мінскага ГПЛХО арганізавана тлумачальная праца, накіраваная на фарміраванне культуры кіравання стрэсам на працоўным месцы, метады барацьбы з ім, мінімізацыю яго ўплыву, стварэнне спрыяльных умоў на працоўным месцы. Асвятленне мерапрыемстваў, прымеркаваных да Сусветнага дня аховы працы, у сродках масавай інфармацыі, на інфармацыйных стэндах, у кабінетах аховы працы, удзел у тэматычных семінарах.

Афіцыйны сайт Лагойскага лясгаса